Гаспадыні пра гаспадарку ў Малюшыцкай СБ
Цікавая сустрэчы з пастаяннымі чытачкамі ўзросту 55+ адбылася ў Малюшыцкай СБ. Вясеннія клопаты ўжо застаюцца ва ўспамінах. Калі ўсё пасаджана на агародзе і праполата ні адзін ўжо раз, пара ўжо падвесці вынікі. На гутарцы–парадзе “Гаспадыні пра прысядзібную гаспадарку” гаворка вялася пра пасадачны матэрыял, насенне гародніны і кветак, сажанцы кустоў і дрэў, надвор’е. Кожная гаспадыня давала пароды, што спадабалася, а што не. Бібліятэкар расказала, што пра гэта пішуць у часопісах і газетах, якія парады даюць садаводы, агароднікі і кветкаводы. Жанчынам спадабалася.