15 мая ў раённай бібліятэцы…
15 мая ў Міжнародны дзень сям’і Карэліцкая раённая бібліятэка запрасіла на гадзіну цікавага паведамлення «Ты, я, он, она – вместе дружная семья». Падлеткавая аўдыторыя пазнаёмілася з гісторыяй развіцця сямейных адносін са старажытных часоў да нашых дзён. На мерапрыемстве прысутнічаў благачынны Карэліцкай акругі Мікалай Орса, з вуснаў якога аповед пра сям’ю дапаўнялі прытчы і легенды аб праведным жыцці святых Пятра і Фяўроніі, духоўных і агульначалавечых каштоўнасцях, асаблівасцях праваслаўнай сям’і. Дэманстраваўся відэаролік “15 мая Міжнародны дзень сям’і” і ладзілася кніжная выстава.