Аб значэнні сям’і ў жыцці чалавека даведаліся ў Райцаўскай СБ

Значэнне сям’і ў жыцці чалавека падкрэсліваецца падчас правядзення мерапрыемстваў і спрыяе наладжванню яшчэ больш цёплых адносін паміж членамі сям’і.
Выстава-панарама “Сям’ёй квеціцца зямля” (да Сусветнага дня сям’і) ладзілася ў Райцаўскай СБ. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі і выказваннямі пра сямейныя каштоўнасці. А затым з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях, чыталі вершы, расказвалі цікавыя здарэнні з жыцця сваёй сям’і.
Менавіта хочацца дадаць, што бібліятэкарам Аленай Захарчук заўжды да кожнага свята, ці яно дзяржаўнае, ці рэлігійнае, ці прафесійнае арганізоўваюцца адмысловыя, напоўненыя пэўным смыслам, маляўніча аформеныя выставы з цікавымі літаратурнымі падборамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *