Янку Маўру прысвячаецца… (Малюшыцкая СБ)
Бібліятэкі, як, напэўна, ніякія іншыя ўстановы (акрамя музеяў імянітых пісьменнікаў) клапоцяца пра тое, каб данесці наведвальнікам інфармацыю пра знакамітыя юбілейныя даты пісьменнікаў. Таму ў кожнай бібліятэчнай установе на працягу пэўнага года чытачоў будуць сустракаць выставы, тэматычныя паліцы з творамі і кнігамі, і артыкуламі пра іх жыццё і творчасць. А яшчэ бібліятэкары запрашаюць на мерапрыемствы з нагоды юбілеяў. У Малюшыцкай СБ (да 140 годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра (28 красавіка) арганізована выстава – агляд “З Янкам Маўрам у сэрцы”.


