Заўжды разам… (Мірская ГПБ)
Мірская ГПБ сумесна з валанцёрскім атрадам “СТРЫЖ” далучылася да рэспубліканскай акцыі “Пачні дапамагаць вясной”. Моладзь прайшлася па вуліцах роднага пасёлка, збіралі смецце каля нежылых дамоў і на тэрыторыі летняга амфітэатра.




