У Надзеі… (Цырынская СБ)

Ізноў мы ў Цырынскай СБ. Ізноў мы на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Надзея”, якое прысвячалася самаму светламу, доўгачаканаму (7 тыдняў праходзіў Вялікі пост) і чыстаму святу – Вялікдзень. Бібліятэкар рыхтавалася, арганізавала кніжную выставу і падрыхтавала гутарку. Удзельніцы таксама рыхтаваліся, прынеслі з дому святочныя стравы і печыва. За кубачкам духмянай гарбаты абмяркоўвалі навінкі літаратуры, пелі валачобныя песні, расказвалі, як святкавалі дома з дзецьмі, унукамі – сям’я, а яны самыя галоўныя-гаспадыні. Жанчыны адзначылі, што сустрэчы згрунтоўваюць іх, дапамагаюць правесці вольны час цікава і з вялікай карысцю. І што яны ўжо чакаюціь наступную сустрэчу, якая адбудзецца ў маі да Міжнароднаму дня сям’і.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *