Па маршруту №2…

«Сустракаемся з дачнікамі…”- тэма чарговага выезда бібліобуса. І чаму менавіта з дачнікамі…, а таму, што ўжо адкрыўся дачны сезон і гарадскія жыхары з’яджаюцца з усіх куточкаў Беларусі на сваю маленькую радзіму. А тут ужо ва ўсю пяюць птушкі, зелянее трава, цвітуць першыя кветкі і з кожнай бярозы л’ецца духмяны бярозавік… Хараство. Бібліятэкар Таццяна Рахманька рыхтавалася (яна ўсіх ведае, а яе ўжо чакаюць), назбіраўшы тэматычных часопісаў і газет, у якіх даюцца парады, калі, што, і як сеяць, а таксама цікавых кніжак, і адправілася ў аддаленыя вёскі. Сустрэлася з кожным, запісала ў бібліятэку, прапанавала навінкі, павіншавала са святамі і пажадала моцнага здароўя. І шчасце – усе перазімавалі і ўсе вярнуліся. А выезд адбыўся па маршруту №2, які аб’ядноўвае 4 вёскі Радунь-Пясочная-Трашчычы-Кожава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *