Экскурсія ў Палужскай СБ
Бібліятэкар Палужскай СБ запрасіла маленькіх чытачоў на экскурсію ў бібліятэку, дзеля таго, каб дзецям было цікава, каб яны маглі прадэманстраваць сваю эрудыцыю, пазнаёміцца з дзіцячай літаратурай і з карысцю правесці свой вольны час. Выхаванцы мясцовага дзіцячага садка адгадалі загадкі, адказалі на пытанні казачнай віктарыны і расказалі біліятэкару, якія кнігі яны ўжо ведаюць. Мерапрыемства мела назву “Дом, дзе жывуць кнігі”.