У Сусветны дзень паэзіі… (бібліобус)

Да Сусветнага дня паэзіі, што адзначаецца 21 сакавіка, арганізавана паэтычная акцыя па маршруту бібліобуса №5 “Горная Рута – Загор’я –Кальчычы – Востухава – Навашына”. У рамках акцыі бібліятэкары арганізавалі кніжную выставу, расказалі пра святочны Дзень, паказалі творы сучасных аўтараў і класікаў. Чытачы аддаленых вёсак адказалі, што яны ў свой час любілі чытаць паэтычныя творы і дастаткова ведаюць творчасць паэтаў. І яшчэ, яны ўспомнілі вершы свайго дзяцінства, якія вучылі ў школе і, якія запомніліся на ўсё жыццё.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *