У аматарскім аб’яднанні “Надзея” Цырынскай СБ…

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Надзея”, што працуе пры Цырынскай СБ (“Загляніце ў матуліны вочы”) мела форму адкрытага дыялога. Тэма цікавая, любімая, вечная – маці. Удзельніцы аб’яднання па чарзе ўспаміналі сваіх матуль, іх пяшчотныя рукі, яскравыя вочы, светлы твар. Успаміналі самыя шчаслівыя моманты свайго жыцця, як матулі адпраўлялі іх ў школу, праводзілі ў дарослае жыццё, як выдавалі замуж і радаваліся першым ўнукам. Жанчыны падкрэслілі, што назаўжды ў сэрцы сахраніўся мілы і родны вобраз. Таксама выказалі меркаванні пра сэнс жыцця, чалавечыя адносіны, пра тое, што чалавек пакіне пасля сябе на зямлі, якое зерне пакладзе ў зямлю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *