У мінулае зазірнулі чытачы раённай бібліятэкі
Надзвычай цікавым і змястоўным атрымаўся віртуальны калаж у Карэліцкай раённай бібліятэцы. Дзеці малодшага школьнага ўзросту разам з бібліятэкарам зазірнулі ў мінулае краю, пагаварылі пра родны куток, прыгажосць роднай прыроды,з маленства дарагой і любай, даведаліся шмат новага пра яе знакамітых людзей, прайшліся по вуліцах роднага пасёлка і даведаліся пра людзей, у гонар якіх яны названы. Таксама чыталіся вершы Сяргея Міхалкова “Мая вуліца” і мясцовага пісьменніка Івана Вярбіцкага “Край Карэліцкі мой”. Мерапрыемства прайшло ў рамках краязнаўчага праекта “Колесо истории, или Путешествие по родному краю”.