У Карэліцкай РБ..

Прававая гадзіна “Закон па якім мы жывём” адбылася ў Карэліцкай РБ. Пачалося мерапрыемства вершам Навума Гальпяровіча “Я родным краем ганаруся”, затым падлеткі пазнаёміліся з галоўнымі палажэннямі асноўнага Закона нашай дзяржавы. Увага была ўдзелена Канстытуцыі 1994 года, закранулі змяненні і дапаўненні 1996, 2004 і 2022 года. Затым была прапанавана інтэлектуальная віктарына “Адкажыце, калі ласка”, гульні “Дазволена-забаронена” і “Правы. Абавязак”. У час правядзення гульні “Казачная” падлеткі ўспомнілі сваё маленства і тыя казкі, у якіх праслежваюцца правы (Дзюймовачка, Тры парсюкі, Папялушка, Залаты ключык) (адказна справіліся з заданнем). Паглядзелі і відэасюжэт “Якія правы і абавязкі ў грамадзян Рэспублікі Беларусь” і пакінулі свае водгукі на дошцы пажаданняў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *