Дзень маці ў аматарскім аб’яднанні Карэліччанка

У аматарскім аб’яднанні «Карэліччанка» (Карэліцкай РБ) ізноў свята. І прысвячалася чарговае пасяджэнне менавіта Дню маці. Атмасферу цяпла і дабразычлівасці стваралі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства на працягу ўсяго часу. Увагу прыцягвала разгорнутая выстава літаратуры з яркімі тэматычнымі матэрыяламі, прысвечанымі мацярынству. Пра гісторыю ўзнікнення свята Пакравы, пра Святую Багародзіцу, якая як сапраўдная, адданая маці, заўсёды спяшаецца да нас на дапамогу, расказаў настаяцель храма святой Варвары Аляксей Шышкір, які прысутнічаў на мерапрыемстве разам з жонкай і дзецьмі. З цікавасцю слухалі ўсе прысутныя пра тое, як дякуючы святым абразам вылечваюцца людзі. Таксама святар павіншаваў усіх са святам і даў наказ прысутным заўсёды паважаць і любіць сваіх матуль. Ладзілася прэзентацыя сямейных фотаздымкаў. Кожная з удзельнікаў клуба вяла аповед пра сваю матулю, дзялілася ўспамінамі. Гучалі цудоўныя вершы пра самага дарагога чалавека на свеце, а песні падхоплівалі ўсе прысутныя. Жанчыны адпачывалі душой, іх вочы свяціліся ўдзячнасцю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *