Дзень роднай мовы ў раённай бібліятэцы

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў

Ты выткана, дзiўная родная мова

 

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень галоўным аб`ектам увагі становіцца мова пэўнай  нацыі — беларуская і з кожнага куточка гучаць беларускія песні і паўсдюдна чуецца  гучная, сакавітая, упэўненая беларуская мова.

Менавіта ў сам дзень з самага рання  чытачы Карэліцкай раённай бібліятэкі пачалі прымаць удзел у акцыях “Якая наша мова…”, “Якое ваша любімае слова на беларускай мове?”.  У 12 гадзін пачулі гістарычную даведку аб Міжнародным дні і аб Тыдні, які прадоўжыцца да 26 лютага. А затым ўсе разам напісалі агульнаадукацыйную дыктоўку па творы Якуба Коласа “На ростанях”. Урывак “На прастор, на шырокі прастор!” пісалі  супрацоўнікі мясцовай школы мастацтваў, краязнаўчага музея, бібліятэкары і спецыялісты  Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна. Тэкст падабраны спецыяльна да Года міру і стварэння, у ім  апісаны маляўнічыя краявіды роднай Беларусі, падкрэслена непаўторнасць і адметнасць нашай Радзімы.

Да мерапрыемства ладзілася тэматычная кніжная выстава “Родная мова-крыніца празрыстая”.

Каб не забыцца, каб вечна жыла…- такі дывіз ставяць перад сабой усе бібліятэчныя ўстановы Карэліччыны і на працягу ўсяго года праводзяць шэраг цікавых і змястоўных беларускамоўных мерапрыемстваў. І пачынаем мы як заўжды з Дня роднай мовы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *