Выстава-партрэт у Мірскай ГПБ
Адыйшла ў гісторыю афганская вайна, але ў памяці людской ёй жыць яшчэ доўга, таму што яна напісана крывёю салдат і мацярынскімі слязьмі. Менавіта гэтаму і была прысвечана гадзіна гістарычнай памяці “Афганистан болит в моей душе”, якая адбылася ў Мірскай ГПБ для навучэнцаў Мірскага дзяржаўнага каледжа. Вядучыя расказалі моладзі аб мужнасці, стойкасці і гераізме нашых салдат, якія прынялі ўдзел у ваенных падзеях у Афганістане. Прысутныя ўшанавалі памяць усіх воінаў, што не вярнуліся з той вайны, хвілінай жалобнага маўчання. Гэтая вайна назаўсёды застанецца ў памяці, яна будзе жыць у вершах і воінскіх песнях. Для прысутных у бібліятэцы была аформлена выстава-партрэт “Старонкі мужнасці”.



