У Дзень святога Валянціна (Цырынская СБ)
У аматарскім аб’яднанні “Надзея” Цырынскай СБ свята. Свята, якое тычыцца кахання і дорыць толькі каханне. У Дзень святога Валянціна ўдзельніцы сабраліся, каб яшчэ раз убачыцца, расказаць пра сваё жыцце, пераказаць вясковыя навіны. Але самае галоўнае, што кожная прынесла фотаздымкі сваёй маладосці, разглядалі, хваляваліся… якія прыгожыя былі, такія і засталіся. Таксама ўспаміналі свае маладыя гады і сваё першае каханне, якое некаторыя пранеслі праз усё жыццё… Настальгія. Бібліятэкар падрыхтавала тэматычную выставу.






