У Малюшыцкай СБ…

Гульнёва-пазнавальная праграма пад назвай “Времена года” для мясцовай дзятвы прайшла ў Малюшыцкай СБ. Кожны з удзельнікаў самастойна расказаў пра сваю любімую пару года. І прыйшлі да высновы, што кожная пара цудоўная і прыгожая. Зіма – белая, марозная і казачная. Толькі зімой можна ўбачыць незвычайна прыгожыя галінкі дрэў, пасярэбраныя інеем, пакачацца ў гурбах і, сабраўшы трохі “будаўнічага матэрыялу”, зляпіць снегавіка, пакатацца на санках, лыжах. Вясна – прабуджаецца прырода, першыя кветачкі, прылёт птушак, першы цёплы дожджык. Пра лета і казаць няма чаго… Гэта час вялікіх канікул і адпачынкаў. Можна адправіцца куды заўгодна, выдатна правесці час, каля вадаёма, у цені сакавітай зеляніны, плёскацца ў цёплай вадзе. Восень – 1 верасня, доўгачаканая сустрэча з сябрамі і настаўнікамі, збор лясных дароў, шолах лісця пад нагамі. Мерапрыемства прайшло цікава і запамінальна. Дзяцінства – гэта смех і радасць ад усяго!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *