Круглы стол у Карэліцкай РБ

27 снежня 2023 года ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбыўся першы ў гэтым годзе сход, на якім прысутнічалі бібліятэкары сельскіх бібліятэк, раённай бібліятэкі, аддзелаў ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”. Бібліятэчны сход праходзіў у выглядзе круглага стала. Спачатку дырэктар ДУК Лілія Арцюх падвяла вынікі работы бібліятэчных устаноў у Год гістарычнай памяці, азвучыла задачы бягучага года – Года міру і стварэння. Затым бібліятэкар Турэцкай СБ Ганна Клімаш расказала аб дзейнасці пэўнай бібліятэкі ў мінулым годзе і аб рэалізацыі плана ў 2023 годзе. Таксама на мерапрыемстве гаворка вялася аб раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, акцыях і праектах. Самым кульмінацыйным момантам стала падвядзення вынікаў раённага конкурсу відэапрэзентацый “Гонар маёй вёскі” сярод бібліятэчных устаноў ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *