Урок духоўнасці ў Карэліцкай РБ

14 кастрычніка ў Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшоў урок духоўнасці “Покров Пресвятой Богородицы”, дзе бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Тамара Кардаш расказала аб гісторыі ўзнікнення свята Дня маці. Протаіерэй Мікалай Орса паведаміў прысутным пра рэлігійнае свята Пакрыва Прэсвятой Багародзіцы і павіншаваў ўсіх з Днём маці. Святочныя вершы чыталі навучэнцы нядзельнай школы пры храме святых апосталаў Пятра і Паўла гарадскога пасёлка Карэлічы. Былі паказаны дакументальныя відэаролікі “Песня Покрова”, “Матерь Богородица” і ладзілася кніжная выстава-агляд “Жанчына. Багіня. Маці” з наступнымі раздзеламі “Жанчына — маці вачамі мастакоў” і Жанчына — маці ў літаратуры”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *