Дзень работнікаў культуры

Кожны год у другую нядзеля самага цудоўнага месяца восені, кастрычніка, фанфары гучаць у гонар усіх работнікаў культуры. Вось і ў гэты год 11 кастрычніка ў утульнай зале мясцовага Дома культуры сабраліся разам амаль усе «культурныя» работнікі, каб павіншаваць адзін аднаго са святам, пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту і прафесійнай годнасці. Са сцэны святочнай залы віншавалі і работнікаў бібліятэкі. Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама ўзнагароджана бібліятэкар Баранавіцкай СБ Лось Л.М, а падзячным пісьмом прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры інфармацыі, спорту і турызму вадзіцель ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка Тіхановіч А.А. Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *