Візіт дабрыні

Стала добрай традыцыяй адзначаць у пачатку кастрычніка свята, прысвечанае Міжнароднаму дню пажылых людзей. Вось і ў гэтым годзе, 1 кастрычніка, супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі амаль з самага рання зрабілі візіт дабра пад назвай «Мои года, моё богатство» да сваіх бібліятэкараў, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Бібліятэкары віншавалі калег са святам, зычылі ім моцнага здароўя і дабрабыту і кожнаму ўручылі святочную паштоўку і кветкі. У чытальнай зале для ўсіх чытачоў ладзілася тэматычная кніжная выстава «Секреты Вашей бодрости».
1 кастрычніка Карэліцкая дзіцячая бібліятэка віншавала сваіх сталых чытачоў. Ласкавае слова, шчырыя усмешкі і добразычлівыя адносіны з падзякай прынімалі людзі, якія ужо прагарталі ні адну старонку жыццёвага календара.
Юныя актывісты Варанчанскай СБ арганізавалі акцыю-віншаванне “Ад усёй душы, з увагай і павагай”, у рамках якой шчырыя віншаванні і пажаданні гучалі ў адрас людзей старэйшага пакалення, якія на працягу шматлікіх гадоў звязваюць свой вольны час з чытаннем і бібліятэкай. У гэты дзень віншаванні прымала і былы бібліятэкар Варанчанскай СБ Ванда Вікенцьеўна Прыёмка з пажаданнямі моцнага здароўя, даўгалецця і сямейнага шчасця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *