Агонь душы нязгасны ў Карэліцкай РБ

16 верасня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў мясцовай жыхаркі Леанілы Васільеўны Дзянькевіч «Агонь душы нязгасны». Творы прысвечаны светазорнай прыгажосці роднай Карэліччыны, высанароднасці землякоў, чысціні іх мар і пачуццяў. Павіншаваць аўтарку прышлі члены літаратурнага аб’яднання «Рэчанька», якое працуе пры раённай газеце «Полымя»: Г.П.Калтунова, А.І.Панасенка, М.У.Палуян, А.М.Аўчыннікава.  Словы ўдзячнасці выказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце  РСУП «Племзавод — Карэлічы» А.М.Клінцэвіч, дзе амаль 40 год адпрацавала аўтарка бухгалтарам  і дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Л.К.Арцюх. Сама ж  Леаніла Васільеўна  рассказала ўдзельнікам мерапрыемства аб сваім маленстве, юнацтве (менавіта яна  з маленькай вёсачкі Г.Руткавічы. Карэліцкага раёна) і сваім паэтычным натхненні, аб цудоўных людзях, якія сустракаліся ёй на доўгім жыццёвым  шляху. У час сустрэчы гучалі цудоўныя музычныя нумары ў выкананні настаўнікаў ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтва» і лірычныя словы вядучай, бібліятэкара В.І.Кошур.  Пахучы арамат кветак, цудоўны настрой, прыгажосць і душэўнасць царыла ў бібіятэцы на працягу ўсяго мерапрыемства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *