Гадзіна памяці ў Баранавіцкай СБ

“Вайны не ведалі мы, але ўсё-такі…” – так назвалі гадзіну патрыятызму ў Баранавіцкай СБ  (у рамках абласной акцыі «Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны). Пасля ўступнага слова бібліятэкара Лось Л.М. была прапанавана інфарміна пра пакуты, што выпалі на долю нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, празмерна высокі кошт, які давялося заплаціць за Перамогу. Вучні мясцовай школы чыталі вершы пра мужнасць абаронцаў Айчыны і адказвалі на пытанні віктарыны.