Купалаўскаму юбілею прысвячаецца … (Аюцавіцкая СБ)
Купала і Колас– поўная скарбніца нацыянальнага багацця, вартая належнага пазнання і вывучэння. Ад беларускага народа класікам беларускай літаратуры – незабыўныя памяць, пашана і гонар…
Цікавае мерапрыемства ў рамках святкавання адбылося ў Аюцавіцкай СБ. На літаратурнай вечарыне “Пакуль ёсць Купала – будзе народ” гучала беларуская музыка. Дзеці слухалі і самі чыталі вершы паэта, падпявалі разам песню “Купалінка”. Разгорнутая выстава гаварыла за сябе.