Карэліцкая раённая бібліятэка прыняла ўдзел у рэспубліканскім Дні беларускага пісьменства

Карэліцкая раённая бібліятэка прыняла ўдзел у рэспубліканскім Дні беларускага пісьменства, які праходзіў 1 верасня ў г.Слонім.  Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі пляцоўку, на якой прадставілі краязнаўчую экспазіцыю, прысвечаную ўнікальнаму архітэктурнаму помніку  сярэднявечча – Мірскаму замку. Наведвальнікі пазнаёміліся з фотавыставай «Замак у аб’ектыве», на якой дэманстраваліся здымкі 1970-х гадоў, даведаліся пра гісторыю замка, яго ўладальнікаў. Юныя госці складалі пазлы з славутасцямі карэліцкага краю. Вялікую цікавасць у гасцей і ўдзельнікаў свята беларускага пісьменства выклікала  гульня ў шашкі з выявамі ўладальнікаў Мірскага замка. Прыемныя ўспаміны аб Дні беларускай пісьменнасці  можна было захаваць  ў фотазоне  на фоне старажытных муроў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *