Купалле ў Аюцавіцкай СБ

Час фальклору “Сонейка зайграла, да нас прыйшоў Іван Купала” адбылося ў Аюцавіцкай СБ. Дзеці і бібліятэкар рашылі, што такое мерапрыемства павінна праходзіць менавіта на прыродзе. Разам збіралі палявыя кветкі, плялі вынкі, якія прымяралі адна адной. Бібліятэкар расказала пра само свята, гісторыю, традыцыю. Дзяўчынкі адгадвалі загадкі, чыталі вершы Янкі Купалы, а затым загадалі жаданні і пусцілі на возеры купальскія вянкі (традыцыя менавіта ў дзяўчат).
Аб свяце — ва ўсіх культурах, у тым ліку славянскіх, Купалле спраўлялі ноччу — паўсюль палілі вогнішчы і вадзілі карагоды, плялі вянкі і збіралі лекавыя расліны, якія ў гэты час валодаюць асаблівай сілай. Абавязковым абрадам на Івана Купалу заўсёды было і купанне — яно ачышчала цела, а скачкі праз вогнішча чысцілі душу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *