22 чэрвеня… бібліобус

Учора 22 чэрвеня, у самы цяжкі і балючы дзень для ўсёй краіны — пачатак Вялікай Айчыннай вайны чарговы выезд бібліобуса быў накіраваны па маршруту №9. У кожным населеным пункце бібліятэкараў ужо чакалі дарослыя, асабліва дзеці, якія на канікулах і маюць магчымасць шмат чытаць. Але ўсё спачатку… у вёсцы Тударава ўсклалі кветкі да помніка. У вёсках Горная Рута (таксама кветкі да помніка) і Кальчычы Таццяна Рахманька (бібліятэкар) расказала дзецям пра сёняшні дзень, запытала “што значыць 22 чэрвеня” і была задаволена адказам. Дзеці добра ведаюць пра “чорную” дату у гісторыі краіны, пачалі наперабой расказваць пра сваіх прадзедаў, якія ваявалі. А затым запрасілі кнігі менавіта па вайне – гарталі, глядзелі, абмяркоўвалі ўбачанае і ўзялі дадому пачытаць.
У той жа дзень другі маршрут ладзіўся ў вёску Вашыно. Бібліятэкары выйшлі насустрач сваім маленькім чытачам з цікавымі маляўнічымі кнігамі і часопісамі. Дзеці адгадвалі загадкі, актыўна ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, у фотасесіі. Завяршылася сустрэча гульнёй “Ветлівае слова сябру”, падчас якой перадавалі адзін аднаму сваё “сэрца” і гаварылі шчырыя словы. Увесь дзень прайшоў на — Ура!.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *