Тэматычны вечар “Гродзеншчына – цудоўная кветка вянка Беларусі”

28 жніўня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшло чарговае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Вершам І.Скурко “Зямля бацькоў” пачаўся тэматычны вечар “Гродзеншчына – цудоўная кветка вянка Беларусі”. Аб гістарычным мінулым вобласці, яе знакамітых ураджэнцах, прыгожай і непаўторнай прыродзе, поспехах і дасягненнях на сучасным этапе развіцця Прынёманскага края вялася гаворка. Вершы і ўрыўкі з паэм, прысвечаныя малой радзіме, гучалі ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі. Музыкальныя нумары выканаў кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Забава” А.Чарапанаў. Былі паказаны дакументальныя фільмы “Гродно – город на Нёмане”, “Августовский канал”, “Гродно. Инвестиционная привлекательность.”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *