31 мая на інтэрактыўнай пляцоўцы…РБ
Лета цудоўная пара для дзятвы (клопаты для дарослых, як арганізаваць дасуг дзіцяці) – тут табе і дзіцячыя канікулы (аж тры месяцы), якіх вельмі чакалі, і мноства цікавых мерапрыемстваў з конкурсамі, віктарынамі, гульнямі, песнямі ад работнікаў культуры. А пачаліся канікулы з цудоўнага свята, якое прысвечана Міжнароднаму дню абароны дзяцей і адзначаецца 1 чэрвеня. З гісторыі свята … Гэта светлае і радаснае свята з’явілася досыць даўно і мае цікавую гісторыю. У пачатку мінулага стагоддзя кітайскі консул у Сан-Францыска вырашыў сабраць 1 чэрвеня дзетак, якія страцілі бацькоў і зладзіць для іх свята. У кітайскіх традыцыях яно называлася “Фестываль драконавых лодак”. У гэты ж дзень у Жэневе праводзілася канферэнцыя, прысвечаная праблемам падрастаючага пакалення. Дзякуючы гэтым двум падзеям і ўзнікла ідэя заснаваць свята, прысвечанае дзецям. У 1959 годзе Арганізацыяй Аб’яднаных нацый была абвешчана Дэкларацыя правоў дзіцяці, рэкамендацыі якой у абароне дзяцей былі прыняты шматлікімі дзяржавамі свету. А ўжо ў 1989 годзе дадзеная арганізацыя зацвердзіла Канвенцыю аб правах дзіцяці, якая вызначае абавязкі ўсіх дзяржаў перад сваімі непаўналетнімі грамадзянамі. У дакуменце прапісаны абавязкі дарослых і дзіцячыя правы.
На плошчы г.п. Карэлічы 31 мая адбылося свята “Радуга дзяцінства”. Бібліятэкары далучыліся да свята і прапанавалі маленькім наведвальнікам інтэрактыўную пляцоўку з дзіцячай горкай, качэлямі, сухім басейнам, канструктарам “Лега”, настольнымі гульнямі, лэпбукам “Мой родны кут”, бяспройгрышнай латарэяй і цікавымі кнігамі. А лепшыя чытачы з галоўнай сцэны свята атрымалі Падзячнасці. Усё для дзяцей, усё для дзяцей…