Да 100-годдзя піянерскай арганізацыі (РБ)

У Карэліцкай раённай бібліятэца пачала дзейнічаць выстава “19 мая 2022 года – 100 лет пионерии”, дзе прадстаўлены матэрыялы з гісторыяй піянерскага руху.
Чырвоны гальштук і салют, цімураўскі рух і шэфства над акцябратамі, вахты памяці і гульня “Зарніца”, песні вакол кастра і злёты, збор макулатуры і металалому… Такім у памяці многіх пакаленняў застанецца піянерскае дзяцінства. Права насіць піянерскі гальштук і дзесяцігоддзі назад, і сёння атрымліваюць тыя, хто з’яўляецца прыкладам для іншых. Сёння на грудзях у беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак гальштук чырвона-зялёнага колеру. Яны беражліва захоўваюць традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў, прымнажаюць іх.
Датай заснавання піянерыі лічыцца 19 мая 1922 года. Менавіта ў гэты дзень на II Усерасійскай канферэнцыі камсамола прынялі рашэнне аб стварэнні ў маладой краіне Саветаў піянерскіх атрадаў. У кастрычніку таго ж года ўсе яны былі аб’яднаны ў піянерскую арганізацыю, якая да 1924-га насіла імя Спартака, а пазней – Леніна (пасля яго смерці).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *