Па маршруту бібліобуса…
Сусветны дзень здароўя — гэта глабальная кампанія, якая накіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і аховы здароўя, з мэтай правядзення сумесных дзеянняў для абароны здароўя і дабрабыту людзей. Да “здаровага” дня, які заўжды адзначаецца 7 красавіка, бібліятэкар бібліобуса Таццяна Рахманька ладзіла тэматычны выезд па маршруту №3, дзе прапанавала сваім чытачам не толькі мастацкую літаратуру, папулярныя часопісы і газеты, але і галіновую па здароваму ладу жыцця.