На экалагічнай сцяжынцы ў РБ

Сёння, 1 красавіка, ізноў у Карэліцкай раённай бібліятэцы школьны лагер. На гэты раз у нас наведвальнікі з ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”. На экалагічнай сцяжынцы хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі адмысловыя конкурсы, гарэзлівыя гульні, інтэлектуальная віктарына. Бібіятэкар чытала вершы і ўрыўкі з празаічных твораў, загадвала загадкі, а дзеці іх хуценька адгадвалі. Вось так весела мы падыйшлі да заканчэння школьных канікулаў. Наперадзе два выхадных і трэба спакваля збірацца ў школу – засталася апошняя чвэрць… але бібліятэка заўжды адкрыта і мы кожны дзень чакаем і вітаем сваіх чытачоў. Прыходзьце, калі ласка!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *