Чытачы Красненскай СБ у доктара Айбаліта

Цікавае мерапрыемства пад назвай “Айбаліт і ўсе, усе, усе” (да 140- годдзя Карнея Чукоўскага) ладзілася ў Красненскай СБ. Спачатку дзеці запісаліся на “медыцынскі прыём” да доктара Айбаліта і даведаліся калі быў створаны твор (у 1929 годзе), пазналі пра адважнага героя- доктара, які не пабаяўся паехаць у Афрыку, каб аказаць дапамогу звярам. Затым адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны, успомнілі іншыя творы казачніка: “Блытаніца”, “Крадзенае сонца”, “Мыйдадзір”, “Тараканішча”. Калі чыталі казку “Муха- Цакатуха”, хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі вывад — што сяброўства павінна быць шчырым і адданым, і не трэба пакідаць сябра ў цяжкую хвіліну.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *