Час памяці ў Райцаўскай СБ
Наўрад ці знойдзецца хоць адзін беларус, які ніколі не чуў слова “Хатынь”, хаця ні на адной геаграфічнай карце нельга знайсці беларускую вёску з гэтай назвай. Населены пункт быў знішчаны фашыстамі 22 сакавіка 1943 года. У Райцаўскай СБ адбыўся час памяці “Хатынь-наша памяць і боль”. Бібліятэкар пазнаёміла з матэрыяламі выставы-памяць “Хатынь-помнім і не забудзем…”.




