У Турэцкай СБ — гучныя чытанні
Гучныя чытанні “Православная книга-путь к познанию божьего мира” у рамках Тыдня праваслаўнай кнігі адбыліся ў Турэцкай СБ. Спачатку дзецям прапанавалі духоўную літаратуру, якую прынес мясцовы святар, іерэй Андрэй Абрамовіч, зрабілі яе агляд (кнігі тычыліся дабрыні, спагады, міласэрнасці і павагі). А затым разам чыталі расказ “Три сестры” са зборніка “Дерево добродетелей”, давалі ацэнку, рабілі высновы. Раўнадушных не было.





