У раённай бібліятэцы адбылася духоўна-пазнавальная гадзіна
Духоўна-пазнавальная гадзіна “Духовная книга-книга о главном” адбылася ў Карэліцкай раённай бібліятэцы (у рамках Тыдня праваслаўнай кнігі). На мерапрыемстве гаворка вялася пра святых праваслаўнай царквы, пра храмы і абразы, мастацкія кнігі духоўнай тэматыкі. Падлеткі, а гэта вучні 10 класа, пачулі гістарыю праваслаўнага свята, і чаму менавіта 14 сакавіка адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі (14 сакавіка 1564 года выйшла ў свет першая на Русі друкаваная кнігі “Апостал”). Благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса яшчэ раз паўтарыў Божыя запаведзі і падкрэсліў, што неабходна іх выконваць у паўсядзённым жыцці. А яшчэ дадаў, што быць добрым і велікадушным лёгка і проста – трэба памятаць адно прастое правіла: не рабі другому таго, што будзе непрымна табе; праяўляй любоў і павагу да блізкіх, сяброў і проста старэйшых людзей.





