Урок духоўнасці ў РБ

14 сакавіка адбыўся ўрок духоўнасці «Достойно и праведно православное слово» у раённай бібліятэцы.
Пад час сустрэчы бібліятэкар Тамара Кардаш старалася данесці да дзяцей, што чытанне гэта ўнікальны занятак, якое развівае і выхоўвае, застаўляе думаць і ўяўляць. Паведаміла аб стварэнні першай кнігі “Апостал”, правяла віктарыну “Азы православия”, у час якой актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.
Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся Благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса. Святар вёў гутарку пра духоўныя каштоўнасці.
Да мерапрыемства падрыхтавана літаратурная выстава “Через книгу к духовности” , дзе прадстаўлены кнігі з серыі “Детям о вере”, Детям о добре” і інш.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 6 класа СШ №1, якія зразумелі, што кнігі духоўнай тэматыкі — гэта духоўная школа для кожнага.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *