Акцыя ў Дзень канстутуцыі (РБ)
15 сакавіка мы адзначаем адно з галоўных дзяржаўнах свят — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень адбылася акцыя “Дзень Канстытуцыі – свята кожнага грамадзяніна”. Бібліятэкары раённай бібліятэкі выйшлі на вуліцу роднага пасёлка каб павіншаваць прахожых са святам (некаторым і напомніць пра яго), пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту і міру. А таксама падкрэсліць, што свабода і недакранальнасць асобы гарантавана дзяржавай. Але кожны грамадзянін павінен і сам клапаціцца пра асабістую бяспеку. А на памяць ад сустрэчы адтрымлівалі сцяжок і святочны флаер.





