Провады Масленіцы (РБ)

І як заўжды мы разам… Кожны год перад Вялікім постам праходзіць Масленічны тыдзень. Амаль кожны дзень па традыцыі пякуцца бліны. На тыдні кожны дзень штосьці значыць, ёсць і «цешчын дзень» і «зяцёў дзень» (гэтыя дні гавораць самі за сябе). І як заўжды завяршаецца Масленічны тыдзень весела і шматлюдна – провадамі Масленіцы (у нядзельку). Далучыліся да раённага свята, а гэта падзея адбылася 5 сакавіка ў суботу і мы, бібліятэкары Карэліцкай раённай бібліятэкі. Працаваў «чароўны» куток з блінамі і блінцамі, дамашнім печывам – смаката. Прапанаваўся рознага віду травяны чай – усё было нарасхват. Ладзілася дзіцячая пляцоўка з рознымі гульнямі, віктарынамі, крыжаванкамі. А таксама тэматычная фотазона і бібліятэчная дошка, дзе кожны жадаючы змог напісаць на імправізаваным “блінцы” назву любімай кнігі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *