У Цырынскай СБ ….
Бібліятэкар Цырынскай СБ у Дзень Святога Валянціна арганізавала святочную кніжную выставу з літаратурай аб самым светлым пачуцці –каханні. У дабавак падлеткам прапанавала цікавыя звесткі з гісторыі свята, творы вядомых паэтаў, конкурсныя заданні. А ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Надзея” за святочным сталом з дамашнімі прысмакамі ўспоміналі сваё першае каханне (ні былі б то жанчыны – ружавелі ад успамінаў), пагутарылі аб праваслаўным свяце Грамніцы (калі ж той певень нап’ецца вадзіцы – чакаем вясну), які адзначаецца 15 лютага.