Дзяўчынку са снегу зляпілі ў Аюцавіцкай СБ

«Снягурачка» — руская народная казка пра дзяўчынку, якую дзед з бабай зляпілі са снегу і зрабілі сваёй дачкой. Падобная гісторыя адбылася і ў Аюцавіцкай СБ. Сабраўшыся ў бібліятэку, маленькія чытачы паслухалі казку “Снягурачка”, якую прачытала бібліятэкар і рашылі паспрабаваць паставіць сапраўдны спектакль. І закіпела работа… выбіралі па сабе спадабаўшыхся герояў і адпаведныя касцюмы, разбіралі па ролях і вучылі тэкст (тэкст ад аўтара чытала бібліятэкар), рэпеціравалі. У сам дзень паказу хваляваліся, але ўсё атрымалася добра. Гледачамі былі сябры, а сяброўства ёсць сяброўства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *