Ізноў мы разам…

Ізноў мы разам з клубнікамі. На гэты раз “артысты” Карэліцкай раённай і дзіцячай бібліятэкі  прынялі актыўны ўдзел у рэгіянальным фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”, які адбыўся 27 ліпеня ў Свіслачы. У складзе фальклорнага танцавальнага калектыву “Спадчына” ДУК “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” выканалі народны побытавы танец “Лядкаўская кадрыль”, а таксама  ўдзельнічалі ў творчым конкурсе “аўтэнтычны рэгіянальны строй”, дзе прадставілі даўнейшы жаночы касцюм 19 стагоддзя.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *