Каляды ў Красненскай СБ

Бібліятэкар Красненскай СБ Вольга Віркоўская, разам з супрацоўнікамі мясцовага клуба калядавалі. Каза і Мядзведзь, Дзядуля Мароз і яго ўнучка Снягурачка разыгралі сапраўдную святочную пастаноўку. Завітаўшы ў кантору калгаса і сельсавета віншавалі землякоў, зычылі спагады і дабрабыту, шчасця і здароўя: “Каб у кожнай хаце счасліва жылося, у хляве вялося, парсюкі тлушчэлі, куры ад яек, а каровы ад малака дурэлі, а родная зямліца давала добры ўраджай”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *