Гродзенскай вобласці – 75. Любім! Ганарымся! Славім!

Паважаныя чытачы! ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з матэрыяламі кніжна – ілюстратыўнай выставы пад назвай “Гродзенскай вобласці – 75. Любім! Ганарымся! Славім!”. Выстава прымеркавана да 75 – годдзя з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Гродзеншчына – самабытны, унікальны рэгіён нашай краіны. На працягу ўсёй гісторыі яна славіцца сваімі выдатнымі прадстаўнікамі, якія вядомы далёка за межамі Беларусі. Тут нарадзіліся і прайшлі прафесійнае станаўленне знакамітыя вучоныя, пісьменнікі, музыканты, палітыкі, ваенныя дзеячы, дзеячы культуры і мастацтва. Менавіта пра іх, а таксама пра мужнасць і гераізм гродзенцаў падчас Вялікай Айчыннай Вайны, пра працоўныя дасягненні ў пасляваенны час, пра развіццё вобласці ў гады сувярэннай Беларусі і раскажуць чытачам прадстаўленыя на выставе гісторыка – дакументальныя матэрыялы. Выданні розных гадоў пазнаёмяць з багатай культурнай, духоўнай, гістарычнай спадчынай прынеманскай зямлі.
На старонках энцыклапедый і фотаальбомаў знайшлі сваё адлюстраванне грамадскае жыццё вобласці, поспехі ў развіцці эканомікі, аховы здароў’я, адукацыі, навукі, спорта і культуры. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу да 75 – годдзя Гродзенскай вобласці ў чытальнай зале раённай бібліятэкі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *