Чарговы выезд бібліобуса…

У рамках навагодніх святаў, якія пачаліся з 10 снежня, менавіта хочацца дадаць, што ў гэты дзень адбылося запальванне галоўнай ёлкі ў Карэлічах, амаль ва ўсіх бібліятэчных установах ладзяцца цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы. Вось і сёння адбыўся чарговы выезд бібліобуса. Бібліятэкары апрануўшыся ў касцюмы Дзеда Мароза і Зімы, віталі жыхароў вёсак Горная Рута і Кальчычы (маршрут №9), зычылі ім святочнага настрою, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя. А якія ж сустрэчы без падарункаў? Кожнаму на памяць дастаўся насценны каляндар з сімвалам наступаючага года –тыгра. І, канешне, кнігі, часопісы, газеты на любы густ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *