Паэтычная гадзіна ў Райцаўскай сельскай бібліятэцы
Райцаўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на паэтычную гадзіну “Светлая зорка Максіма Багдановіча”, прысвечаную юбілею пісьменніка. Удзельнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю паэта, чыталі вершы юбіляра, дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных твораў. Чытачка бібліятэкі, Адзярэйка Аліна Іосіфаўна, выканала песню “Зорка Венера”, словы якой напісаў паэт. Да ўвагі чытачоў была прадстаўлена выстава “Геній зямлі беларускай”.