Разам з часопісам “Алеся” (РБ)

9 снежня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася цікавая анлайн- сустрэча з рэдактарам аддзела самага цікавага жаночага часопіса “Алеся”, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцінай Быстрымовіч, у якой вельмі цікавае жыццё, поўнае падарожжаў і падзей. Яна вельмі займальна расказала пра сам часопіс, пра яго рубрыкі. Мы даведаліся, што любімы часопіс пачаў выходзіць з лістападу 1924 году ў Мінску, што з 1924 па1931 год называўся «Беларуская работніца і сялянка», з 1931 па 1941 «Работніца і калгасніца Беларусі», а з 1946 па 1994 год «Работніца і сялянка». Ну а зараз- гэта “Алеся”, цудоўнае імя, якое маюць самыя сціплыя і прыгожыя дзяўчыны Беларусі. А яшчэ мы пачулі пра цікавыя жаночыя лёсы, і прафесійную самарэалізацыю, сям’ю і здароўе, моду, стыль і дамаводства. Мерапрыемства насіла рэкламны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *