Час зносін у раённай бібліятэцы

У рамках Міжнароднага дня інвалідаў адбыўся час зносін “Свет маёй творчасці” з наведвальнікамі аддзялення ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна”. Удзельніца мерапрыемства Аксана Хваль паказала свае вырабы, якія ў гэты час знаходзяцца на выставе ў бібліятэцы, расказала з чаго яны зроблены. У свой час бібліятэкар Анжаліка Шастак пазнаёміла з кнігамі і часопісамі па вязанню, кветкаводству, пляценню. Наведвальнікі атрымалі ад супрацоўнікаў бібліятэкі пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці, пазітыўных эмоцый і цікавых захапленняў. Ну і канешне падарункі – настольны каляндар на 2022 год.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *