Ізноў мы ў дзіцячым садку… (РБ)

Ізноў мы шпацыруем разам з бібліарукзачком у дзіцячы садок №2. Наша чарговая сустрэча прысвечана Сусветнаму дню хатніх жывёл, які заўжды адзначаецца 30 лістапада. Дзеці групы №7 чакалі, глядзелі ў вокны, падрыхтавалі малюнкі сваіх хатніх любімцаў (заданне давалася загадзя), наперабой распавядалі аб іх. Бібліятэкар Марына Вярбіцкая прапанавала малечы загадкі пра жывёл, гарэзлівую гульню “Кошкі-мышкі”. Адбылося знаёмства з казачным сабакам Ташка, пелі песні і разглядалі цікавыя кніжкі і часопісы. А затым маленькія чытачы атрымалі запрашэнне прыйсці ў бібліятэку ў час навагодніх святаў, дзе іх чакае пастаноўка казкі “Чароўная смятана” у выкананні “артыстаў” лялечнага тэатра “Васілёк”, які працуе пры Карэліцкай раённай бібліятэцы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *