Шлях у прафесію адбыўся ў Карэліцкай РБ

Запрашэнне ў прафесію адбылося ў Карэліцкай раённая бібліятэцы. Праз акцыю “Мая будучая прафесія” бібліятэкар раённай бібліятэкі Марына Вярбіцкая наведала вучняў школы №2 г.п.Карэлічы і праз апытанне даведалася, аб якіх прафесіях ў будучам мараць падлеткі. У асноўным на пытанні адказвалі будучыя праграмісты, настаўнікі, энергетыкі, газаўшчыкі і дарожнікі. Былі аграномы і інжынеры сельскай гаспадаркі. Усе мараць пра вышэйшую адукацыю. Была сярод будучых прафесій і прафесія бібліятэкара. Две дзяўчынкі мараць звязаць свой лёс з кнігай, удасканальваннем “кніжнай” прафесіі.
А яшчэ ў бліжэйшы час падлеткаў чакае прафесійны дыялог з маладым спецыялістам, бібліятэкарам Карэліцкай раённай бібліятэкі Вікторыяй Балашэнка, якая адкажа, чаму менавіта бібліятэчная справа яе зачапіла на ўсё жыццё…?.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *